unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Цярэнцьеў, Валянцін Міхайлавіч (доктар біялагічных навук ; 1907—1983)

    Месца нараджэння: г. Веліж Смаленскай вобласці (Расія). Спецыяліст у галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1959), прафесар (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1937). З 1946 г. у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, загадчык лабараторыі фізіялогіі харчавання раслін (1951–1978), прафесар-кансультант (з 1978). Вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР (1951–1954).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы фізіялогіі харчавання, абмену рэчываў, прадукцыйнасці сельскагаспадарчых раслін; фізіялогія ўстойлівасці хлебных злакаў да палягання; тэхналогія вырошчвання агароднінных і дэкаратыўных раслін у замкнёных экасістэмах з выкарыстаннем штучных іанітных глеб.

        Гл. таксама
    Терентьев, Валентин Михайлович (доктор биологических наук ; 1907—1983) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003. — С. 196.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дата звароту: 22.08.2023.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 22.08.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере