unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дарашэвіч, Міхаіл Васілевіч (дзяржаўны дзеяч ; 1900—1968)

    Месца нараджэння: г. Орша, Віцебская вобласць. Інжынер-геадэзіст, арганізатар адукацыі, дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР. Прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1954). Закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію сельскай гаспадаркі (1927). Працаваў у Народным камісарыяце земляробства БССР (1928–1929), Мінскім політэхнікуме, Мінскім тарфяным тэхнікуме, Беларускім тарфяным інстытуце, Беларускім політэхнічным інстытуце (1933–1941 і 1945–1968, дэкан торфамеліярацыйнага факультэта, загадчык кафедры гедэзіі і торфамеліярацыйных пошукаў, у 1947–1959 – дырэктар інстытута), Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (у 1959–1968 – міністр).

        Гл. таксама
    Дорошевич, Михаил Васильевич (государственный деятель ; 1900—1968) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2010. (Інфармацыя: доктар тэхнічных навук [?].)
    Магіла Дарашэвіча Міхаіла Васілевіча / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Мінск. — Мінск, 1988. — С. 273.
    Ученый, педагог, общественный деятель : к 100-летию со дня рождения М. В. Дорошевича / К. И. Баландин // Вышэйшая школа. — 2000. — № 6. — С. 74—75.
    Сайт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
    Сайт гімназіі № 2 г. Оршы.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере