unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Таліеў, Валерый Іванавіч (батаніка ; 1872—1932)

    Месца нараджэння: г. Лукаянаў Ніжагародскай губерні (Расійская імперыя). Батанік, аграбатанік, батанікагеограф. Доктар навук (1916). У 1894 г. скончыў прыродазнаўча-гістарычнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Казанскага ўніверсітэта. У 1897 г. скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. У 1900–1919 гг. выкладаў батаніку ў Харкаўскім ветэрынарным інстытуце і Харькаўскім медыцынскім інстытуце. З 1919 г. на кафедры батанікі Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі (пазней Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева). З 1925 г. прафесар кафедры методыкі сельскагаспадарчай батанікі на Вышэйшых педагагічных курсах. З 1931 г. прафесар аграбатанікі Маскоўскага зерневага інстытута.
    Навуковыя інтарэсы: батанічная геаграфія; марфалогія і біялогія раслін; фітапаталогія; ахова прыроды і інш.

        Гл. таксама
    Талиев, Валерий Иванович (ботаника ; 1872—1932) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вызначальнік лугавых раслін і пустазелля : вучэбны дапаможнік для сельскагаспадарчых школ, тэхнікумаў і завочнага навучання / В. І. Таліеў. — Мінскі, 1936.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 13.01.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере