unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Маліноўскі, Аляксандр Аляксандравіч (доктар біялагічных навук ; 1909—1996)

    Месца нараджэння: г. Парыж, Францыя. Расійскі біёлаг, генетык, спецыяліст па праблемах кібернетыкі і сістэмных даследаванняў. Доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969). Прадаўжальнік ідэй бацькі – Багданава (Маліноўскага) Аляксандра Аляксандравіча, спецыяліста ў галіне тэкталогіі. Закончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1931), аспірантуру Інстытута эксперыментальнай біялогіі Народнага камісарыята аховы здароўя РСФСР. Працаваў у Інстытуце цыталогіі, гісталогіі і эмбрыялогіі АН СССР (1931–1948), Украінскім навукова-даследчым эксперыментальным інстытуце вочных хвароб і тканкавай тэрапіі імя акад. У. П. Філатава (г. Адэса, 1951–1965), 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце (з 1965), Інстытуце гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР (з 1974), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце сістэмных даследаванняў (1979–1986).
    Сын Багданава (Маліноўскага) Аляксандра Аляксандравіча (1873–1928) – урача, філосафа, сацыялога, эканаміста, палітычнага дзеяча, даследчыка прыроды, пісьменніка. Бацька матэматыкаў Смірновай Наталлі Аляксандраўны (нар. 1938), Маліноўскага Аляксандра Аляксандравіча (нар. 1945).

        Гл. таксама
    Малиновский, Александр Александрович (доктор биологических наук ; 1909—1996) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Будова і жыццё чалавечага цела / А. А. Маліноўскі. ― Мінск, 1948.
    Тектология. Теория систем. Теоретическая биология / А. А. Малиновский. — Москва, 2000. — В содержании также биография, список научных трудов.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 02.10.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере