unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пруднікаў, Алесь (паэт ; 1910—1941)

    Месца нараджэння: Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці. Беларускі паэт. З сялянскай сям'і. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы-Магілеў-Рослаў (1930), потым – на новабудоўлях Мінска, з 1931 г. – на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленні Мінскага педагагічнага інстытута (1932–1933). Быў рэпрэсіраваны (1933), але праз восем месяцаў вызвалены з турмы і прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935 г. Супрацоўнік Клімавіцкай раённай газеты "Камуна" (1935–1936). Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інстытут (1938). Працаваў настаўнікам, інспектарам рана Карэльскай АССР, адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Карэльскага ўніверсітэта. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, разведчык. Загінуў у час выканання баявога задання. Стрыечны брат пісьменніка Паўла Пруднікава.
    Аўтар паэмы "Зямныя зоры". Падборка вершаў змешчана ў зборніку "Крывёю сэрца" (1967).

        Варыянтная форма імя
    Прудников, Александр Трофимович (поэт ; 1910—1941) (руская мова)
    Пруднікаў, Аляксандр Трафімавіч (1910—1941)
    Усходні, Алесь (1910—1941) (псеўданім)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1994.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 2 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003.
    Сайт «Вікіпедыя».
    Сайт «Slovo.ws».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере