unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Скрыпнічэнка, Леанід Аўрамавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; 1905— )

    Беларускі вучоны, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1944). Спецыяліст у галіне вырошчвання агароднінных культур. Скончыў Новачаркаскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці "Аграномія" (1930).
    У 1932–1941 гг. – навуковы супрацоўнік Беларускай плодаагародніннай доследнай станцыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943–1945 гг. – аграном прыфрантавой гаспадаркі і аграном-інспектар Міністэрства абароны СССР; 1945–1950 гг. – на розных пасадах Беларускай плодаагародніннай доследнай станцыі; 1950–1954 гг. – начальнік аддзела Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР; 1954–1956 гг. – загадчык кафедры Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ; 1956–1959 гг. – дырэктар, намеснік дырэктара Беларускага НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы; 1959–1962 гг. – начальнік упраўлення падрыхтоўкі кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР; 1962–1971 гг. – старшы навуковы супрацоўнік саўгаса "Волма", загадчык аддзела агратэхнікі і механізацыі агароднінных культур Беларускага НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы.
    Навуковыя даследаванні па пытаннях вырошчвання агароднінных культур у адкрытым грунце ў сярэдняй паласе СССР.

        Варыянтная форма імя
    Скрыпнічэнка, Леанід Аўраамавіч (1905— )

        Гл. таксама
    Скрипниченко, Леонид Аврамович (кандидат сельскохозяйственных наук ; 1905— ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Асвоім вопыт перадавікоў гародніцтва : па матэрыялах Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы / Л. А. Скрыпнічэнка, А. Ф. Касаткін. — Мінск, 1940. (БА48355)
    Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. (1Н//242317(039))

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере