unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Барысевіч, Юрась (пісьменнік ; мастак ; перакладчык ; нар. 1966)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Беларускі эсэіст, мастак, перакладчык, тэарэтык мастацтва. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1990), аспірантуру па выяўленчым мастацтве пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працаваў перакладчыкам навукова-тэхнічнай літаратуры ў навукова-вытворчым аб'яднанні "Інтэграл" (1990–1993), рэдактарам у газеце "Культура" (1993–1996), часопісе "Мастацтва" (1996–2002; загадчык аддзела, потым адказны сакратар, член рэдкалегіі), рэдактарам навуковай літаратуры ў Мінскім інстытуце кіравання (2003–2004), рэдактарам аддзела міжнароднага часопіса "The Green Cross Optimist" (з 2004).
    Аўтар кніг пра сучаснае мастацтва і літаратуру 90-х гадоў 20 ст., эсэ пра балет, жывапіс, тэатр, кінематограф, камп'ютэрную графіку, зборніка філасофскіх тэкстаў па тэорыі інфармацыі, праблемах еўраінтэграцыі, этнапсіхалогіі і інш. Перакладае мастацкія тэксты з французскай, англійскай, польскай і нямецкай моў. Арганізатар і ўдзельнік мастацкіх выстаў, перформансаў, фестываляў і інш.

        Варыянтная форма імя
    Barysiević, Juraś (нар. 1966) (нямецкая мова)
    Барысевіч, Юрый Мікалаевіч (нар. 1966)

        Гл. таксама
    Борисевич, Юрась (писатель ; художник ; переводчик ; род. 1966) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Partisanen : Kultur, Macht, Belarus / Artur Klinaŭ ; herausgegeben von Taciana Arcimovič [et al.] ; übersetzt von Steffen Beilich [et al.]. — Berlin, 2014.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт "Электронная энцыклапедыя".
    Сайт "Litara.net".
    Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка "Kamunikat".
    Сайт "NAVINY.BY".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере