unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жаброўскі, Вацлаў Юльянавіч (партыйны дзеяч ; 1895—1937)

    Польска-беларускі партыйны (камуністычны) дзеяч. У 1913 г. далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху ў Польшчы і Літве. Член Камуністычнай партыі (з 1917 г.). У 1918 г. – адзін са стваральнікаў партыйнай арганізацыі ў Коўне (цяпер г. Каўнас, Літва) ў час нямецкай акупацыі. Неаднаразова арыштоўваўся нямецкімі, польскімі і літоўскімі ўладамі. З канца 1920-х г. на партыйнай рабоце на Украіне, член ЦК КП(б)У. Затым – у Беларусі, сакратар ЦК КП(б)Б (1932–1934 ). Потым – у Маскве, рэдактар газеты "За коммунистическое воспитание". Расстраляны ў гады сталінскіх рэпрэссій.

        Варыянтная форма імя
    Жаброўскі, Вячаслаў Юльянавіч (1895—1937)
    Жэброўскі, В. Ю. (1895—1937)

        Крыніцы iнфармацыі
    За ўмацаванне парткіраўніцтва камсамолам : даклад на сходзе Мінскага гарадскога парткамсамольскага актыва / В. Ю. Жэброўскі. ― Менск [Мінск], 1933.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Сайт "Pawet".
    Сайт "Леонид Моряков".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере