unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чарвакоў, Васіль Фёдаравіч (доктар медыцынскіх навук ; 1894—1976)

    Месца нараджэння: Разанская вобласць, Расія. Беларускі і расійскі вучоны ў галіне судовай медыцыны і крыміналістыкі. Доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1955). Галоўны судова-медыцынскі эксперт Наркамата аховы здароўя БССР і першы арганізатар судова-медыцынскай службы ў сістэме аховы здароўя БССР. Арганізаваў і ўзначаліў БелНДІ крыміналістыкі, крыміналогіі і судовай экспертызы.
    Аўтар навуковых прац па судовай балістыцы, судова-медыцынскай гельмінталогіі і дэанталогіі. Вывучаў праблемы цяжкасці цялесных пашкоджанняў, раптоўнай смерці, таксікалогііі, гісторыі судовай медыцыны ў СССР і за мяжой.

        Варыянтная форма імя
    Чэрвакоў, В. Ф. (1894—1976)

        Гл. таксама
    Черваков, Василий Федорович (доктор медицинских наук ; 1894—1976) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Сайт "Кто есть кто в судебной медицине".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере