unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Каўцэвіч, Міхаіл Дзмітрыевіч (кандыдат тэхнічных навук, электратэхніка ; 1899—1937)

    Месца нараджэння: в. Любча, Навагрудскі павет, Польшча (гар. пас. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь). Спецыяліст у галіне электратэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1932). У 1922 эмігрыраваў у Чэхаславакію. Закончыў Пражскі электрамеханічны інстытут (1928; аспірантура, 1930). У 1930 прыняў савецкае грамадзянства і пераехаў у Мінск. З 1931 – старшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута АН Беларусі, з 1932 – вучоны сакратар. Рэпрэсіраваны. Арыштаваны і растраляны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне праблем павышэння эфектыўнасці работы электрастанцый і электраўстановак, выкарыстання энергетычных рэсурсаў Беларусі.

        Варыянтная форма імя
    Кавцевич, Михаил Дмитриевич (кандидат технических наук, электротехника ; 1899—1937) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Кавцевич Михаил Дмитриевич // Возвращенные имена : сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. — Минск, 1992. — С. 54.
    Каўцэвіч Міхаіл Дзмітравіч // Навуковыя работнікі БССР. — Менск, 1936. — С. 86.
    Каўцэвічы / І. У. Саламевіч // Янка Купала : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1986. — С. 291. (Памылковая інфармацыя: гады жыцця – 1899–1944.)

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере