unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Амосаў, Сяргей Мікалаевіч (ваенны дзеяч ; 1897—1946)

    Месца нараджэння: г. Масква. Ваенны дзеяч. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1930), пакінуты на пасадзе выкладчыка. Супрацоўнік Генеральнага штаба РСЧА. У 1920–1930 гг. займаўся пытаннямі будаўніцтва і баявога прымянення механізаваных злучэнняў і бранятанкавых войскаў. Удзельнік 1-га злёту стаханаўцаў-танкістаў (Масква; 1935). Камандзір танкавага батальёна, з 1934 – начальнік штаба 13-й механізаванай брыгады, падпалкоўнік (Калуга, Маскоўская ваенная акруга). Першы камандзір 16-й механізаванай (лёгкатанкавай) брыгады (в/г Бароўка, Лепельская акруга, БАВА). Начальнік ваеннага гарнізона "Бароўка", палкоўнік. Арыштаваны ў 1938, асуджаны ў 1939, памёр у папраўча-працоўным лагеры ў Магаданскай вобласці, рэабілітаваны пасмяротна ў 1956.
    Тэматыка публікацый: праблемы развіцця тэорыі прымянення аўтабранятанкавай тэхнікі і процітанкавай барацьбы; разведчык-артылерыст; тактыка мотамехзлучэнняў; узаемадзеянне танкаў з пяхотай і інш.

        Гл. таксама
    Аммосов, Сергей Николаевич (военный деятель ; 1897—1946) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Узаемадзейства танкаў з пяхотай / С. Амосаў і А. Слуцкі. ― Менск [Мінск], 1933.
    Люди и танки полковника Аммосова: прикосновение к биографии / Барановский А. Л. // Віцебскі край. ― Мінск, 2021. — Т. 6 : Матэрыялы VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Віцебскі край", прысвечанай 75-годдзяю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 19 лістапада 2020 г., Віцебск. — С. 129―135 : ил.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере