unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Саламевіч, Янка (кандыдат філалагічных навук ; 1938—2012)

    Месца нараджэння: в. Малая Кракотка Слонімскага павета Польшчы (цяпер – в. Вялікая Кракотка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці). Фалькларыст, літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, краязнавец, перакладчык (на беларускую мову з рускай, украінскай і польскай моў). Кандыдат філалагічных навук (1971). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1989). Дзяржаўная прэмія БССР (1976). Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1987–1997). З 1968 г. – рэдактар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" імя П. Броўкі.
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай фалькларыстыкі, культуры і літаратуры; жыццё і навуковая дзейнасць беларускіх фалькларыстаў, этнографаў, пісьменнікаў.
    Аўтар першага беларускага слоўніка псеўданімаў і крыптонімаў.

        Варыянтная форма імя
    Валін (1938—2012) (псеўданім)
    Кракоцкі, М. (1938—2012) (псеўданім)
    Лісавец, Барыс (1938—2012) (псеўданім)
    Ракоцкі, К. (1938—2012) (псеўданім)
    Саламевіч, І. (член сельгасарцелі імя Дзержынскага ; 1938—2012) (псеўданім)
    Саламевіч, Іван Уладзіміравіч (кандыдат філалагічных навук ; 1938—2012)
    Слагада, Н. (супрацоўнік выдавецтва "Народная асвета" ; 1938—2012) (псеўданім)
    Слагада, Н. П. (супрацоўнік выдавецтва "Народная асвета" ; 1938—2012) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Соломевич, Янка (кандидат филологических наук ; 1938—2012) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Псеўданім (б) або мой Янка Саламевіч / Аксана Спрынчан // Роднае слова. ― 2013. ― № 10. ― С. 22—24. (Псеўданім: Валін (ад імя маці аўтара – Валянціна).)
    Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыштанімаў (XVI–XX стст.) / Янка Саламевіч. — Мінск, 1983.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    Беларускі фальклор : энцыклапедыя. [У 2 т.]. Т. 2.— Мінск, 2006.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1995.
    Сайт «Вікіпедыя».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере