unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Журык, Сцяпан Іванавіч (1898—1938)

    Месца нараджэння: в. Крупка Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). Беларускі вучоны-аграном, публіцыст, дзеяч беларускага маладзёжнага руху. Спецыяліст у галіне эканомікі жывёлагадоўлі. Cкончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут у 1924 г. У 1919–1920 гг. працаваў у Наркамаце земляробства Літоўска-Беларускай ССР. У 1919–1921гг. – старшыня Беларускай секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. На пачатку 1920-х г. – адзін з ідэолагаў беларускага маладзёжнага і студэнцкага нацыянальнага руху; па гэтай тэме выступаў у друку. З 1925 г. – асістэнт кафедры жывёлагадоўлі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі; член-карэспандэнт Інбелкульта. З 1928 г. – дырэктар доследнай станцыі па свінагадоўлі ў Малой Сляпанцы пад Мінскам. У 1931–1933 гг. – прафесар кафедры і дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі. Арыштаваны ў 1933 г.; сасланы ў Сібір. Па першым даным растраляны ў 1938 г., па другім – памёр у зняволенні ў 1944 г.

        Варыянтная форма імя
    Żuryk, S. (1898—1938)
    Zuryk, S. (1898—1938)
    Журик, Степан Иванович (1898—1938) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    W jaki sposób wyhodować dobre prosięta : przekład z białoruskiego / S. Żuryk. — Moskwa ; Charków ; Mińsk, 1931.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Беларускі эканамічны партал "Экономика.by".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере