unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вянцоў, Сямён Іванавіч (1897—1937)

    Месца нараджэння: г. Рэжыца Віцебскай губерні (цяпер г. Рэзекне, Латвія). Савецкі военачальнік, камдзіў (1935), дзеяч адукацыі. Вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1915), скончыў Іркуцкае ваеннае вучылішча (1917), Ваенную акадэмію Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (1922). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1916–1918 гг. – у царскай арміі. З 1918 г. – член камуністычнай партыі. З 1919 г. – у Чырвонай Арміі. У 1921 г. – начальнік і ваенкам штаба войскаў Мінскага раёна. Узначальваў штабы Беларускага (1931) і Маскоўскага (1932) ваенных акругоў. У 1933–1936 гг. – ваенны аташэ пры паўнамоцным прадстаўніцтве СССР у Францыі. З 1936 г. – камандзір 62-й Туркестанскай стралковай дывізіі ў Кіеўскай ваеннай акрузе. У 1937 г. арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы, прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956 г.
    У 1918–1919 гг. – інструктар народнай адукацыі, кіраўнік спраў адзіных працоўных школ Сімбірскай губерні, прадстаўнік Наркамата асветы РСФСР у Цэнтркульце.
    Прозвішча пры нараджэнні: Кранц; сын адваката Ісаака Кранца.

        Гл. таксама
    Венцов, Семен Иванович (1897—1937) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Чырвоная Армiя да XVI з'езда / С. Вянцоў і І. Пятухоў. — Менск [Мінск], 1930.
    Расстрелянная элита РККА : (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные), 1937―1941 : биографический словарь / Н. С. Черушев, Ю. Н. Черушев. ― Москва, 2012.
    Народное хозяйство и оборона СССР / С. Венцов. ― Москва ; Ленинград, [1928].
    Электронны каталог Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Інфармацыя з аўтарытэтных файла. Дата звароту: 29.09.2020.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 29.09.2020.
    Сайт "Cyclowiki.org". Дата звароту: 29.09.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере