unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Зыбкавец, Уладзімір Філатавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1908—1973)

    Расійскі гісторык, краязнавец, музейны работнік. Кандыдат гістарычных навук (1960). Адукацыя: Ціміразеўская сельскагаспадарчая акадэмія (1929), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1930), аспірантура Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (1934). У 1934–1935 гг. – дырэктар Наўгародскага дзяржаўнага музея; 1935 г. – дырэктар Лужскага раённага музея; 1935–1937 гг. – дырэктар Пскоўскага дзяржаўнага музея. У 1937 г. арыштаваны. У 1955 г. рэабілітаваны. Вярнуўся да навуковай дзейнасці. З 1955 г. – у сектары рэлігіі і атэізму Інстытута гісторыі (Масква) Акадэміі навук СССР, з 1960 г. – старшы навуковы супрацоўнік.
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: гісторыя рэлігіі і атэізму; навука і рэлігія аб паходжанні маралі; краязнаўства; антырэлігійная прапаганда ў вёсцы і інш. Пісаў вершы.
    Будучы селькарам (1930-я), падпісваў нататкі псеўданімам "Зыбкавец", які потым зацвердзіўся ў якасці афіцыйнага прозвішча.

        Гл. таксама
    Зыбковец, Владимир Филатович (кандидат исторических наук ; 1908—1973) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Чаму яшчэ вераць у бога / Ул. Зыбкавец ; пераклад з расійскай мовы С. Адамовіча. — Менск [Мінск], 1930.
    Почему еще верят в бога? / Вл. Зыбковец. — Москва ; Ленинград, 1930.
    Сайт "Псковиана". Дата звароту: 15.12.2020.
    Інтэрнэт-партал "ВЛуки.ру". Дата звароту: 15.12.2020.
    Сайт "Проза.ру" (Свидание с Мнемосиной. Записки немолодого человека / Валерий Зыбковец). Дата звароту: 15.12.2020.
    Сайт "Биографика"/ Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт. Дата звароту: 15.12.2020.
    Сайт "Публичная библиотека". Дата звароту: 15.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере