unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Майзель, Юрый Навумавіч (гісторык ; журналіст ; 1902—1942)

    Месца нараджэння: в. Кулікі Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці). Беларускі гісторык, журналіст. З 1918 г. супрацоўнічаў у яўрэйскай газеце "Штэрн" і газеце "Дело революции". Служыў у Галоўміліцыі БССР. З 1924 г. выконваў абавязкі загадчыка ўлікова-інфармацыйнага аддзела СНК БССР. Член ЦК КП(б)Б (з 1925 г.). Аспірант БДУ (1928–1930). Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б (з 1929 г.). Адначасова выкладаў у Вышэйшай сельскагаспадарчай школе і ў Інстытуце журналістыкі. Абвінавачваўся ў сувязях з трацкістамі. У 1935 г. выключаны з КП(б)Б. Супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (з 1936 г.). Арыштаваны ў 1941 г. У 1942 г. прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Рэабілітаваны ў 1957 г.
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя КП(б)Б; нацыянальнае пытанне ў БССР.

        Варыянтная форма імя
    Майзэль, Юрый Навумавіч (гісторык ; журналіст ; 1902—1942)
    Мйазэль, Ю. (памылковая форма)

        Гл. таксама
    Майзель, Юрий Наумович (историк ; журналист ; 1902—1942) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Кароткі нарыс гісторыі КП(б)Б / Ю. Мйазэль, М. Шапавалаў. — Менск, 1929. (Форма прозвішча: Майзэль.)
    Сайт Леаніда Маракова. Даведнікі "Рэпрэсаваныя літаратары, вучоныя, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере