unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Адамовіч, Аляксандр Фаміч (палітычны дзеяч ; 1900—1937)

    Месца нараджэння: в. Васюлькі, Вілейскі павет, Віленская губерня (у складзе вёскі Княгінін, Мядзельскі раён, Мінская вобласць). Палітычны і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Закончыў пачатковае вучылішча ў г. Радашковічы Віленскай губерні (Мінская вобласць). Працаваў на рудніках у Екацярынаслаўскай губерні, у Упраўленні начальніка дарожных работ, аддзеле народнай асветы ў г. Адэсе (Украіна). З 1920 – у органах КП(б) Беларусі, з 1925 – загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Б, рэдактар газеты "Беларуская вёска", у 1928–1929 – намеснік наркама земляробства БССР. Рэпрэсіраваны. Арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да так званага "Саюза вызвалення Беларусі" (1930), прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (1937). Рэабілітаваны (1988).

        Варыянтная форма імя
    Адамовіч, Алесь (палітычны дзеяч ; 1900—1937)

        Гл. таксама
    Адамович, Александр Фомич (политический деятель ; 1900—1937) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Палітграмата. Ч. 2 / Падгорны А., Нікуліхін Я. — Мінск, 1927. — Фома імя: Алесь Адамовіч.
    О хозяйственном строительстве (постановления Пленума апрельского ЦК КП(б)Б по докладам т. т. Ст. Коссиора, Радус-Зеньковича, Адамовича, Карклина и Карпа). — Минск, 1926.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 3, кн. 1. — Мінск, 2004.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере