unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Баркоўскі, Сцяпан Андрэевіч (літаратуразнавец ; этнограф ; 1905—1966)

    Месца нараджэння: г. Слуцк. Крытык, літаратуразнавец, этнограф. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1926–1937 гг. працаваў у Інбелкульце, Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1936 г. незаконна арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1936–1946 гг. працаваў у лагерах горна-металургічнага камбіната ў Краснаярскім краі, на Джыдзінскім вальфрамавым камбінаце. З канца 1946 г. – у Сярэдняй Азіі (г. Фрунзе) у аддзеле меліярацыі і арашэння Чуйскай вопытнай станцыі лубяных культур. У 1950 г. накіраваны ў Казахстан на асваенне цалінных зямель. У 1955 г. рэабілітаваны. Вярнуўся ў Мінск. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР.
    Даследаваў паэзію В. Маракова, А. Дудара, прозу В. Каваля. Склаў альбом па беларускай народнай набіванцы. Займаўся праблемамі этнаграфіі Беларусі 19 ст.

        Варыянтная форма імя
    Бар. (1905—1966) (псеўданім)
    Бар., С. (1905—1966) (іншы псеўданім)
    Бар-і, С. (1905—1966) (іншы псеўданім)
    Бар-кі, С. (1905—1966) (іншы псеўданім)
    Барковский, Степан Андреевич (литературовед ; этнограф ; 1905—1966) (руская мова)
    Бар-скі (1905—1966) (іншы псеўданім)
    Б-скі (1905—1966) (іншы псеўданім)
    Кожаны, С. (1905—1966) (іншы псеўданім)

        Крыніцы iнфармацыі
    Першае мая на Беларусі : (гістарычны нарыс) / С. Баркоўскі. — 3-е выд., дапоўненае і пераробленае. — Менск [Мінск], 1932.
    Сайт "Спадчына Слуцкага края". Дата звароту: 01.10.2019.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 01.10.2019.
    Сайт "21.by". Дата звароту: 01.10.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере