unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кавалеўскі, Георгій Ціханавіч (кандыдат эканамічных навук ; 1918—2008)

    Месца нараджэння: в. Мацюшына Сцяна, Лепельскі раён, Віцебская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1950), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум (1936), Усесаюзны завочны фінансавы інстытут (1949), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1950). Працаваў у Плінскай няпоўнай сярэдняй школе (Ушацкі раён, дырэктар), Ушацкім раённым аддзеле народнай адукацыі (1940, загадчык), Ушацкім раённым камітэце КП(б)Б (1941, загадчык партыйнага кабінета), Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КП(б)Б (1950–1952, загадчык кафедры палітычнай эканоміі), Інстытуце эканомікі АН БССР (у 1952–1964 – дырэктар, 1964–1973 – загадчык сектара палітычнай эканоміі сацыялізму), Інстытуце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук вышэйшых навучальных устаноў пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (1973–1978, загадчык кафедры палітычнай эканоміі).
    Навуковыя інтарэсы: таварна-грашовыя і размеркавальныя адносіны пры сацыялізме; праблемы цэнаўтварэння, падатку з абароту; аплата працы ў калгасах.

        Гл. таксама
    Ковалевский, Георгий Тихонович (кандидат экономических наук ; 1918—2008) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Кавалеўскі Георгій Ціханавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 5. — С. 200.
    Кавалеўскі Георгій Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 392.
    Кавалеўскі Георгій Ціханавіч // Памяць : Лепельскі раён. — Мінск, 1999. — С. 569.
    Ковалевский Георгий Тихонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 498.
    БД ЦНБ НАН Беларуси "Беларуская навука ў асобах".
    Беларускі эканамічны партал. Дата звароту: 08.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере