unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дзегцяроў, Леанід Сяргеевіч (1894—1940)

    Савецкі партыйны дзеяч, ваенны палітработнік. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. З 1918 г. – член Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў). Начальнік палітупраўленняў Украінскай ваеннай акругі (1927–1928). Член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Украіны (1927–1930, 1934–1937). З 1920-х гг. – загадчык кафедры палітычнай работы Ваенна-палітычнага інстытута. З 1928 г. – намеснік рэдактара газеты "Чырвоная Зорка", начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, начальнік Дзяржаўнага ваеннага выдавецтва, рэдактар часопіса літаратурнага аб'яднання Чырвонай арміі і флоту "Локаф" (пасля "Знамя"). З пачатку 1930-х гг. – начальнік Палітычнага аддзела Екацярынінскай жалезнай дарогі ў Днепрапятроўску. Да 1937 г. – намеснік начальніка Навукова-даследчага інстытута чыгуначнага транспарту ў Маскве. Рэпрэсаваны. Расстраляны ў 1940 г.

        Гл. таксама
    Дегтярев, Леонид Сергеевич (1894—1940) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Палітработа ў Чырвонай арміі ў ваенны час / Л. С. Дзегцяроў ; пераклаў з 3-га расійскага выд. Барсукоў. — Менск [Мінск]а, 1930.
    Политработа в Красной армии в военное время / Л. Дегтярев. — Ленинград ; Москва, 1930.
    БД "Справочник имен лиц" Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Дата звароту: 14.10.2020.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 14.10.2020.
    Сайт "Открытый список". Дата звароту: 14.10.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере