unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Маргелаў, Сцяпан Прохаравіч (кандыдат эканамічных навук ; 1902—1937)

    Месца нараджэння: в. Расохавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1934). Закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію сельскай гаспадаркі (1927), аспірантуру пры НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна (1930). З 1931 – у Інстытуце эканомікі Беларускай акадэміі навук, вучоны сакратар, загадчык секцыі эканамічнай геаграфіі, адначасова ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, прафесар. Рэпрэсіраваны (1937, асуджаны да вышэйшай меры пакарання). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР (1957).
    Навуковыя інтарэсы: эканамічная геаграфія; распрацоўка тэорыі размяшчэння ў Беларусі тэхнічных сельскагаспадарчых культур і прамысловасці па выкарыстанні сельскагаспадарчай сыравіны.

        Варыянтная форма імя
    Маргелов, Степан Прохорович (кандидат экономических наук ; 1902—1937) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сельская гаспадарка БССР на парозе другой пяцігодкі / Г. Бондар, С. Маргелаў. — Мінск, 1933.
    Маргелов Степан Прохорович // Возвращенные имена : Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. — Минск, 1992. — С. 70—71.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "Беларуская навука ў асобах".
    Беларускі эканамічны партал.
    Сайт Леаніда Маракова.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере