unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Майхровіч, Альфрэд Сцяпанавіч (доктар філасофскіх навук ; 1937—2004)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1984), прафесар (1994). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996). Быў дырэктарам Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
    Асноўныя працы ў галіне гісторыі філасофіі, сацыяльнай філасофіі, эстэтыкі, этыкі. Даследаваў прыроду, заканамернасці і тэндэнцыі развіцця філасофскай думкі і культуры Беларусі; асаблівасці пачатковага перыяду яе фарміравання; маральна-гуманістычны змест беларускага сярэднявечнага пісьменства; грамадска-палітычную і гістарычную свядомасць беларусаў 14–16 стст .; светапогляд прадстаўнікоў ліберальна-дэмакратычнага і рэвалюцыйна-дэмакратычнага вызваленчага руху другой паловы 19– пачатку 20 ст .; працэс зацвярджэння ў Беларусі ў 1920-я гады матэрыялістычнай філасофіі; катэгарыяльна-паняційны змест светапогляду і эстэтыкі Янкі Купалы і Якуба Коласа; працэс станаўлення ў Беларусі маральнай свядомасці і фарміравання этычнай думкі ў дакастрычніцкі перыяд; заканамернасці гістарычнага развіцця эстэтычнай свядомасці, тыпалогію яе формаў; метадалагічныя пытанні гісторыі філасофіі, грамадскай думкі і эстэтыкі Беларусі; праблемы сучаснага грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага развіцця, фарміравання новых духоўна-ідэалагічных уяўленняў.

        Гл. таксама
    Майхрович, Альфред Степанович (доктор философских наук ; 1937—2004) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999. — С. 524.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере