unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гарнак, Анатоль Міхайлавіч (дзяржаўны дзеяч ; кандыдат эканамічных навук ; 1936—2004)

    Месца нараджэння: г. Горкі, Магілёўская вобласць. Беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст. Кандыдат эканамічных навук, прафесар. У 1959 г. скончыў механічны факультэт Горацкай Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, выкладчык спецыяльных дысцыплін па прыладзе трактароў, аўтамабіляў, камбайнаў, экскаватараў у Глыбоцкім СПТВ № 31. З 1962 г. – дырэктар Уздзенскага СПТВ № 10, з 1963г. ва Ўпраўленні прафтэхадукацыі Міністэрства адукацыі (начальнік аддзела ПТВ сельскагаспадарчага і меліярацыйнага профілю). У 1974 – 1978 гг. – у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі начальнікам Упраўлення сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, у 1978–1984 гг. працаваў у апараце ЦК КПБ, у 1984 – 1988 гг. працаваў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага Камітэта прафтэхадукацыі БССР. Дзяржаўны эксперт у распрацоўцы Міжнароднай канвенцыі па прафесійным адукацыі ЮНЕСКА ААН.
    Даследаваў сацыяльна-эканамічныя праблемы падрыхтоўкі кадраў, арганізацыі навучальнага працэсу ў сістэме прафадукацыі.

        Гл. таксама
    Горнак, Анатолий Михайлович (государственный деятель ; кандидат экономических наук ; 1936—2004) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Сайт "Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере