unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Акулік, Аляксандр Канстанцінавіч (кандыдат гістарычных навук ; журналіст ; 1939—2021)

    Месца нараджэння: в. Баранавічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Журналіст. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Працаваў у газетах "Гродзенская праўда", "Сельскай газеце", "Рэспубліка" (намеснік, першы намеснік галоўнага рэдактара); на Беларускім тэлебачанні (з 1973 г. – галоўны рэдактар ​​галоўнай рэдакцыі сельскай гаспадаркі); у часопісе "Камуніст Беларусі"; Мінскам НДІ сацыяльна-эканамічных праблем (навуковы сакратар); Інстытуце эканомікі НАН Беларусі (вядучы навуковы супрацоўнік аддзела міжнародных адносін); Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (дацэнт кафедры перыядычнага друку).
    Навуковыя інтарэсы: дзейнасць Кампартыі Беларускай ССР па павышэнню ролі сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды ў ажыццяўленні аграрнай палітыкі КПСС (1971–1975); гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі; развіццё экспарта тавараў і паслуг Рэспублікі Беларусь і інш. Аўтар кніг нарысаў і публіцыстыкі.

        Гл. таксама
    Акулик, Александр Константинович (кандидат исторических наук ; журналист ; 1939—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Старшынёў хлеб : нарыс / А. К. Акулік. — Мінск, 1984.
    Сайт Беларускага саюза журналістаў. Дата звароту: 01.11.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере