unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Хацкевіч, Аляксандр Ісакавіч (дзяржаўны дзеяч ; 1895—1943)

    Месца нараджэння: в. Навасёлкі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Дзяржаўны дзеяч Беларусі. З 1918 г. удзельнічаў ва ўстанаўленні савецкай улады на Барысаўшчыне. У снежні 1922 г. як член паўнамоцнай дэлегацыі БССР падпісаў Дэкларацыю аб утварэнні СССР. З 1925 г. нарком унутранных спраў БССР пры ўрадзе СССР. У 1928 г. узначальваў урадавую Камісію па рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускай Акадэміі навук. З 1931 г. нарком фінансаў БССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыі СССР 1936 г., узначальваў Камісію па амністыі і савецкім грамадзянстве. У 1935—1937 гг. сакратар Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР.
    У 1937 г. абвінавачаны ў кіраўніцтве антысавецкім падполлі і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Растрэляны ў 1937 г. (па інш. крыніцах у 1943 г.). Рэабілітаваны ў 1956 г.
    Рэдактар часопіса "Революция и национальности". Член рэдакцыйнага савета Вялікага савецканга атласа свету. Выступаў у друку па пытаннях савецкага будаўніцтва.

        Гл. таксама
    Хацкевич, Александр Исаакович (государственный деятель ; 1895—1943) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003. (год смерці: 1937.)
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003. (Год смерці: 1937.)
    Российская еврейская энциклопедия. В 3 т. Т 3. — Москва, 1997. (Год смерці: 1943 г.)
    Сайт: "Земляки".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере