unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гаўруцікаў, Аляксандр Якаўлевіч (нар. 1942)

    Месца нараджэння: г. Дуброўна Віцебскай вобласці. Беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, пазаштатны карэспандэнт раённай газеты "Дняпроўская праўда". Скончыў Кіеўскае ваенна-марское палітычнае вучылішча (1982), у 1982–1988 гг. – служба ў Ваенна-марскім флоце, афіцэр-палітработнік, маёр запасу. Пасля звальнення ў запас працаваў у дубровенскай гарадской школе выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, з 1990 г. – член прэзідыума з 1999 г. – адказны сакратар Дубровенскага раённага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Чалавек года Віцебшчыны (2014; ганаровае званне прысвоена за работу па ўстанаўленні імёнаў загінуўшых савецкіх воінаў і землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, развіццё ветэранскага і валанцёрскага руху ў раёне, асабісты ўклад у вывучэнне, захаванне і прапаганду гістарычнай спадчыны Дубровеншчыны і патрыятычнае выхаванне моладзі).
    Член рэдкалегіі і складальнік 2-томнай кнігі "Памяць. Дубровенскі раён".

        Гл. таксама
    Гаврутиков, Александр Яковлевич (род. 1942) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Памяць : Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / [укладальнікі: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; рэдкалегія: А. Я. Гаўруцікаў і інш.]. — Мінск, 1996?1997.
    Живи и расцветай, родной мой край : страницы истории Дубровенского района / А. Гаврутиков. — Новополоцк, 2023.
    Сайт "Человек года Витебщины". Дата звароту: 29.04.2024.
    Сайт Беларускага саюза ваенных маракоў. Дата звароту: 29.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере