unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларускі экалагічны саюз

    Беларускі экалагічны саюз (БЭС) – непалітычная арганізацыя. Яе задача – актывізаваць насельніцтва, каб выйсці з крызіснай экалагічнай сітуацыі, "пакласці канец разбурэння прыродных, духоўных і маральных каштоўнасцяў і здароўя людзей як асновы дабрабыту нацыі".
    Саюз створаны ў 1989 г. Сярод заснавальнікаў БЭС Беларускі камітэт абароны міру, Саюзы пісьменнікаў, архітэктараў, мастакоў БССР, Інстытут радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя БССР і інш.
    Формы работы: арганізацыя ў рэспубліцы масавага экалагічнага руху, здольнага вырашаць практычныя задачы; фарміраванне ў грамадзян сучаснага экалагічнага светапогляду; падтрымка і стварэнне кааператыўных гасразліковых прадпрыемстваў у галіне экалогіі; стварэнне мэтавых фондаў БЭС, уласнага банка экалагічнай інфармацыі; рэкламная і выдавецкая дзейнасць; унясенне ў Вярхоўны Савет, Урад прапаноў па рашэнні канкрэтных экалагічных праблем; удзел у міжнародным супрацоўніцтве; зацвярджэнне ўзнагарод і прэмій за актыўную працу ў прыродаахоўнай дзейнасці.
    Сацыяльная база БЭС – пераважна навуковыя работнікі і выкладчыкі ВНУ.

        См. также
    Белорусский экологический союз (на другом языке)

        Источники информации
    Статут Беларускага экалагічнага саюза = Устав Белорусского экологического союза. — Мінск, 1990.
    Электронный документ (Белоруссия. Республиканские организации).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере