unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Любошыц, Ісаак Львовіч (доктар тэхнічных навук, цеплатэхніка ; 1895— )

    Месца нараджэння: г. Мінск. Спецыяліст у галіне цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1965). Закончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (1924). Працаваў на вытворчасці. З 1932 – на навукова-педагагічнай рабоце ў НДІ прамысловасці БССР і Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1945 – загадчык лабараторыі сушыльных і тэрмічных працэсаў Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава АН БССР.
    Навуковыя інтарэсы: сушыльныя і тэрмічныя працэсы; распрацоўка рацыянальных метадаў і канструкцый сушыльных устройстваў для сушкі полістыролу, кардону, крысталічных дысперсных матэрыялаў, харчовых прадуктаў, лакафарбавых пакрыццяў і інш.

        Варыянтная форма імя
    Любошыц, Ісаак Лейбавіч (1895— )

        Гл. таксама
    Любошиц, Исаак Львович (доктор технических наук, теплотехника ; 1895— ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сушылка "Ангеле" ў крахмальнай вытворчасці : вопыт даследавання дынамікі сушыльнага працэсу ў сушылках "Ангеле" / [І. Л. Любошыц і інш.]. — Мінск, 1934. (Форма імя: Любошыц І. Л.)
    Исаак Львович Любошиц : биобиблиография / Институт тепло- и массообмена АН БССР ; [составитель В. М. Лукьянская]. ― Минск, 1965.
    Любошыц Ісаак Лейбавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 460.
    Любошыц Ісаак Львовіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск, 1936. — С. 117.
    Исаак Львович Любошиц (к 70-летию со дня рождения) / А. В. Лыков, Б. М. Смольская, С. С. Забродский // Инженерно-физический журнал. — 1965. — Т. 9, № 2. — С. 269—270 : фото.
    Новы спосаб сушэньня паперы : [вынаходнік І. Л. Любошыц, супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута прамысловасці Беларускай ССР] / А. Палес // Тэхнiка ÿ масы. — 1932. — № 5/6. — С. 5—6.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере