unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гюлумянц, Кіра Міхайлаўна (кандыдат філалагічных навук ; 1925— )

    Месца нараджэння: г. Варшава (Польшча). Беларускі мовазнавец, паланіст, лексікограф. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. У 1952 г. скончыла славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта (Украіна). Выкладала нямецкую і польскую мовы ў Самаркандскім дзяржаўным універсітэце (Узбекістан). Пасля абароны дысертацыі ў 1967 г. – дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пазней выкладала ў Польскай вышэйшай гуманітарнай школе пры Беларускім інстытуце правазнаўства (г. Мінск).
    Навуковыя інтарэсы: лексікалогія, лексікаграфія, дыялекталогія польскай мовы. Даследавала польскія гаворкі на тэрыторыі былога СССР.
    Аўтар фундаментальнага польска-рускага фразеалагічнага слоўніка.

        Варыянтная форма імя
    Giułumianc, Kira (1925— ) (польская мова)

        Гл. таксама
    Гюлумянц, Кира Михайловна (кандидат филологических наук ; 1925— ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Актуальныя праблемы філалагічных навук : матэрыялы навуковай міжвузаўскай канферэнцыі, прысвечанай памяці К. М. Гюлумянц : Минск, 6 мая 2004 г. — Минск, 2004.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дата звароту: 11.10.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере