unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пікарда, Гай дэ (1931—2007)

    Англа-французскі даследчык беларускай культуры, музыказнавец, юрыст па адукацыі. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1955), Парыжскі ўніверсітэт (Сарбону; 1959); шмат гадоў працаваў адвакатам у французскім пасольстве ў Лондане. Аўтар публікацый па аспектах прыватнага міжнароднага права і еўрапейскага заканадаўства.
    Вывучаў творчасць беларускіх кампазітараў, жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны, гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Займаўся пошукам старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданнем.

        Варыянтная форма імя
    Пикарда, Гай де (1931—2007) (руская мова)
    Пикарда, Гай Реджинальд Пьер (1931—2007) (руская мова)
    Піхура, Г. (1931—2007) (псеўданім)
    Піхура, Гаўрыіл (1931—2007) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Picarda, Guy de (1931—2007) (англійская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Гай Пікарда / Арнольд Макмілін // Arche Пачатак : навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — 2007. — №9(60). — С. 238—239.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 03.04.2024.
    Сайт "Веб-журналист" (статья от 10.04.2022: С любовью из Лондона. Кем был исследователь, похороненный под Красным костелом? / Илья Миронов).
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 03.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере