unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Саўчанка, Уладзімір Фёдаравіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; 1923—1976)

    Месца нараджэння: в. Лаўкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Спецыяліст у галіне захоўвання і перапрацоўкі плодаагародніннай прадукцыі і бульбы. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1959). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць "Аграномія", 1950). Працаваў у Ружанскім аддзеле сельскай гаспадаркі Брэсцкай вобласці (1950, галоўны аграном), Беларускім навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці (1953–1963, загадчык аддзела расліннай сыравіны), Беларускім навукова-даследчым інстытуце бульбаводства і плодаагародніцтва (1964–1976, загадчык аддзела захавання, тэхналогіі і перапрацоўкі пладоў, агародніны і бульбы, адначасова ў 1969–1973 – намеснік дырэктара па навуцы).
    Навуковыя інтарэсы: прымяненне зернебабовых культур для ўзбагачэння бялковымі рэчывамі агароднінных кансерваў і канцэнтратаў; тэхналогія вытворчасці і пашырэнне асартыменту кансерваў дзіцячага харчавання; распрацоўка прагрэсіўных метадаў захавання сакавітай расліннай сыравіны з выкарыстаннем актыўнай вентыляцыі; уплыў прыродных умоў, аграбіялагічных фактараў на лёжкасць і якасць прадукцыі пры перапрацоўцы пладоў, агародніны і бульбы; паскоранае размнажэнне бульбы.

        Варыянтная форма імя
    Саўчанка, В. Ф. (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; 1923—1976)

        Гл. таксама
    Савченко, Владимир Федорович (кандидат сельскохозяйственных наук ; 1923—1976) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Культура гародніннага гароху ва ўмовах БССР / П. Ф. Лысаконь, В. Ф. Саўчанка. — Мінск, 1958.
    Местные популяции красного клевера западных районов Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / В. Ф. Савченко. — Минск, 1959.
    Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 12.04.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере