unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Басін, Якаў Зіноўевіч (1939—2022)

    Месца нараджэння: г. Мінск, месца жыхарства з 2010 – Ізраіль. Урач-рэнтгенолаг, гісторык, культурны і грамадскі дзеяч Беларусі і Ізраіля. Лаўрэат Усесаюзнай прэміі па туберкулёзе (1974). Закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964), прайшоў цыкл падрыхтоўкі па яўрэйскай гісторыі ў інстытуце імя Іцхака Бен-Цві (Іерусалім, 1990). Працаваў у Мінскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (1987–1998). З 1998 – дырэктар беларускага прадстаўніцтва амерыканскай грамадскай арганізацыі "Саюз камітэтаў у падтрымку яўрэяў былога СССР" (Union of Councils for Soviet Jews), з 1991 – віцэ-прэзідэнт Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і суполак.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (з 1957). Аўтар тэлевізійных сцэнарыяў, навукова-папулярных, мастацка-дакументальных твораў, музычных тэле- і радыёперадач, работ па гісторыі музыкі, нарысаў, рэцэнзій, дакументальнай аповесці аб джазавай музыцы.

        Варыянтная форма імя
    Basin, Yakov (1939—2022) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Басин, Яков Зиновьевич (1939—2022) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Дзяржаўны джаз-аркестр БССР пад кіраўніцтвам заслужанага артыста БССР Эдзі Рознера (1940—1947) / Я.Басін. — [Мінск, 1995?].
    Кто есть кто в Республике Беларусь. – Мн., 2004. – С. 26.
    Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 2. — Мн., 2002.
    Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. – Мн., 2001. – С. 98.
    Сайт Якава Басіна. Дата звароту: 26.05.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере