unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Радкевіч, Усевалад Анатольевіч (доктар біялагічных навук ; 1926—1999)

    Месца нараджэння: г. Віцебск. Вучоны ў галіне энтамалогіі і экалогіі, заолаг. Доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1954). З 1954 – у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава, у 1962–1968 – дэкан біёлага-хімічнага факультэта, у 1970–1974 – прарэктар па навуковай рабоце, у 1973–1986 – загадчык кафедры заалогіі і адначасова з 1975 – навуковы кіраўнік Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету Беларускага Паазер'я.
    Навуковыя інтарэсы: экалогія лістагрызучых насякомых; кітайскі дубовы шаўкапрад; ахова раслін ад шкоднікаў; агульная экалогія; гісторыя шаўкаводства; энтамалогія; методыка выкладання біялогіі.
    Сын энтамолага Анатоля Іванавіча Радкевіча (1898–1977).

        Гл. таксама
    Радкевич, Всеволод Анатольевич (доктор биологических наук ; 1926—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Наземныя беспазваночныя / В. С. Канюшка, У. А. Радкевіч, Т. М. Раменка. — Мінск, 1980.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 10.01.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере