unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Колас, Георгій Данілавіч (тэатразнавец ; 1929—1994)

    Месца нараджэння: в. Куцень Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Беларускі тэатразнавец, літаратуразнавец, кінадраматург.
    Скончыў Беларускі тэатральны інстытут (1951). У 1947–1949 гг. артыст міманса Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, у 1950–1953 гг. акцёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі, у 1955–1960 гг. галоўны рэдактар па рэпертуары Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі. Працаваў у перыядычным друку, у тым ліку ў газеце "Літаратура і мастацтва", часопісе "Нёман", на Беларускім тэлебачанні.
    Працы прысвечаны тэатральнаму жыццю Беларусі, пытанням драматургіі і тэатральнага мастацтва. Аўтар нарысаў, артыкулаў пра творчасць беларускіх акцёраў, рэцэнзій на спектаклі, сцэнарыяў дакументальных фільмаў.

        Гл. таксама
    Колос, Георгий Данилович (театровед ; 1929—1994) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере