unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Эле, Кузьма Васільевіч (кандыдат гістарычных навук ; 1896—1973)

    Месца нараджэння: с. Шыгалі, Урмарскі раён, Чувашыя, Расія. Гісторык, этнограф, археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1942). Закончыў Казанскую настаўніцкую семінарыю (1917), Казанскі педагагічны інстытут (1921), аспірантуру Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (г. Ленінград, 1933). Працаваў у агульнаадукацыйных школах ст. Канаш (1922–1924), г. Чэбаксары (з 1926), Чэбаксарскім цэнтральным чувашскім педагагічным тэхнікуме, Чувашскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў (з 1933), Чувашскім навукова-даследчым інстытуце сацыяльна-культурнага будаўніцтва (1933–1935, 1936–1937), Кіргізскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1935–1936, дацэнт кафеды сацыяльна-эканамічных навук), Адэскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1937–1944, дацэнт кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў), Чувашскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1944–1948, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, дэкан), Гомельскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (у 1950–1956 – загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя, археалогія, этнаграфія, фальклор Чувашыі; гісторыя старажытнага свету; тэорыя і методыка выкладання гісторыі ў школе і вну.

        Гл. таксама
    Элле, Кузьма Васильевич (кандидат исторических наук ; 1896—1973) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Атэiстычнае выхаванне вучняў на ўроках гiсторыi ў V―VII класах сярэдняй школы / А. І. Каробачка, С. І. Лерман, К. В. Эле. ― Мінск, 1958.
    … Акатуй / К. В. Элле. ― Чебоксары, 1935.
    Сайт "Государственная книжная палата Чувашской Республики". Дата звароту: 02.02.2022.
    Сайт "Чувашская энциклопедия". Год смерці: 1974. Дата звароту: 02.02.2022.
    Сайт "Мицват Эмет". Фота надмагілля. Даты жыцця: 01.11.1896–04.07.1973. Дата звароту: 02.02.2022.
    Сайт факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Дата звароту: 02.02.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере