unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

БССР. Народны камісарыят фінансаў

    У студзені 1919 г. заснаваны Камісарыят фінансаў Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, рэарганізаваны па рашэнні 1 з'езда Саветаў у лютым 1919 г. у Народны камісарыят фінансаў ССРБ.
    З утварэннем Літоўска-Беларускай ССР Наркамфін БССР у сакавіку 1919 ліквідуецца, яго функцыі перадаюцца Народнаму камісарыяту фінансаў Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 г. ствараецца аддзел фінансаў Мінгубрэўкома, які з 1 жніўня 1920 г. пераймяноўваецца ў Аддзел фінансаў Ваенрэўкома БССР, а з 26 жніўня ў Камісарыят фінансаў Военрэўкома БССР.
    У адпаведнасці з прынятымі II з'ездам Саветаў БССР дапаўненнямі да Канстытуцыі Беларускай ССР Камісарыят фінансаў Военрэўкома БССР стаў называцца Народным камісарыятам фінансаў Беларускай ССР (Наркамфіна БССР).
    У 1946 г. у адпаведнасці з законам "Аб пераўтварэнні Савета народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў народных камісараў саюзных рэспублік і аўтаномных рэспублік у Саветы Міністраў " Народны камісарыят фінансаў БССР ператвораны ў Міністэрства фінансаў БССР.

        Варыянты назвы
    Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Народны камісарыят фінансаў
    Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка. Народны камісарыят фінансаў
    Беларуская ССР. Народны камісарыят фінансаў.
    Наркамфін БССР (скарачэнне)
    Народны камісарыят фінансаў БССР

        Гл. таксама
    БССР. Народный комиссариат финансов (на іншай мове)
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства фінансаў (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Інструкцыя па рахункаводству і справаздачнасці для раённых выканаўчых камітэтаў, гарадскіх, местачковых і сельскіх саветаў БССР / БССР, Народны камісарыят фінансаў. ― Менск [Мінск], 1929.
    Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965—1991 гг.). [В 3 ч.]. Ч. 1. — Минск, 2000.
    Сайт Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере