unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чэчат, Віктар Уладзіміравіч (доктар педагагічных навук ; нар. 1938)

    Месца нараджэння: в. Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Доктар педагагічных навук (1996), прафесар (1997). Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1960). У 1963–1968 гг. – настаўнік нямецкай і рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 г. Слуцка. У 1971–1979 гг. – у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (з 1975 г. – загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі). У 1979–1990 гг. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Навукова-даследчага інстытута педагогікі ў Мінску (з 1993 г. – Нацыянальны інстытут адукацыі), у 1990–1999 гг. – загадчык лабараторыі сямейнага выхавання, загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі магістратуры. З 2000 г. – у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце; у 2000–2002 гг. – прафесар кафедры педагогікі і псіхалогіі факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання; 2002–2005 гг. – прарэктар па навуковай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, з 2005 г. – прафесар кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій. Акадэмік Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі (з 1997).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы сямейнага, маральнага, патрыятычнага выхавання; педагагічнае і бацькоўскі зносіны; сацыяльная педагогіка; тэорыя і арганізацыя сацыяльнай работы, вышэйшай адукацыі; гісторыя педагогікі.

        Гл. таксама
    Чечет, Виктор Владимирович (доктор педагогических наук ; род. 1938) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
    БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Рэгістрацыя карыстальнікаў".
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Дата звароту: 09.12.2019.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Дата звароту: 09.12.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере