unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дуброўская, Вольга Самуілаўна (педагог)

    Беларускі педагог. Настаўніца беларускай мовы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальвала адну з груп Мінскага падполля на станкабудаўнічым заводзе імя К. Я. Варашылава, працуючы загадчыцай сталовай. Была арыштавана і адпраўлена ў канцэнтрацыйны лагер у Германію, потым у Францыю. Вярнуўшыся на Радзіму, выкладала ў школе. Выступала з успамінамі пра перажытае ў гады вайны.
    Аўтар "Буквара для падрыхтоўчага класа" (Мінск, 1935). Пасля вайны ў сваёй кнізе “О товарищах – о себе” расказала пра Захара Гало, кіраўніка адной з груп падпольшчыкаў.

        Варыянтная форма імя
    Дубровская, Ольга Самуиловна (педагог) (руская мова)
    Дуброўская, О. С. (педагог)

        Крыніцы iнфармацыі
    Буквар для падрыхтоўчага класа / О. С. Дуброўская. — Мінск, 1935.
    Памяць : Мінск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 4 кн. Кн. 4-я. ― Мінск, 2005. (Інфармацыя пра аўтара на с. 135, 163. )
    Сайт "Портфолио учителя-логопеда средней школы № 10 г. Нефтеюганск Оксимец Ольги Александровны".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере