unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Доркін, Васіль Рыгоравіч (кандыдат гістарычных навук ; дзяржаўны дзеяч ; 1908—1974)

    Месца нараджэння: с. Канаеўка Пензенскай губерні (цяпер Гарадзішчанскі раён Пензенскай вобласці), Расія. Гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1961). Скончыў гістарычны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1941), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (Масква; 1948). У 1930-я гг. выбіраўся сакратаром партыйных арганізацый фабрыкі "Красный Октябрь", Чаадаеўскага саўгаса, быў дырэктарам сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі. У 1940–1960-я гг. галоўным чынам працаваў на кіруючых партыйных пасадах у гарадах: Пенза, Баранавічы, Брэст, Маладзечна, Гродна. У 1964–1968 гг. – рэктар Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

        Гл. таксама
    Доркин, Василий Григорьевич (кандидат исторических наук ; государственный деятель ; 1908—1974) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Як падрыхтаваць і правесці партыйны сход / В. Р. Доркін. — Мінск, 1962.
    Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Дата звароту: 22.11.2018.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 22.11.2018.
    Сайт "Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898–1991". Дата звароту: 22.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере