unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дабрынская, Зофія (настаўніца ; 1904— )

    Месца нараджэння: г. Рыга. Настаўніца пачатковай школы, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Дзяцінства правела ў Дрысенскім павеце Віцебскай губерні (цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці). З 1918 г. жыла ў Вільні, дзе скончыла гімназію і настаўніцкую семінарыю. Працавала ў школах Віленшчыны. У 1933 г. выйшла замуж і пераехала ў Варшаву. Пад час нямецкай акупацыі працавала ў беларускай пачатковай школе ў Варшаве, апрацоўвала школьныя падручнікі; была членам заснаванай Янкам Станкевічам Партыі беларускіх нацыяналістаў (псеўданім "Ціна"), адначасова ўдзельнічала ў падпольным Саюзе ўзброенай барацьбы (пазней Армія Краёва) пад псеўданімам "Ева". Пасля вайны настаўнічала ў Ольштыне, а з 1950 г. – у Варшаве. 3 1961 г. – член Беларускага грамадска-культурнага таварыства.
    Па прапанове Янкі Станкевіча на працягу двух гадоў (1941–1942) апрацавала сем падручнікаў: два буквыры (кірыліцай і лацінкай), чытанку для другога класа і чатыры арыфметычныя задачнікі для 1–4 класаў. Частка з гэтых прац была надрукавана на працягу 1942–1943 г. (у Празе, Мінску, Рызе).

        Варыянтная форма імя
    Dabrynskaja, Zofija (1904— ) (беларуская мова)
    Дабрынская, Зося (1904— )
    Дабрынская, Зоф'я (1904— )
    Дабрынская, Соф'я (1904— )
    Корсак, Зоф'я (1904— ) (дзявочае прозвішча)

        Крыніцы iнфармацыі
    Zbornik arytmetyčnych zadačaŭ i prykładaŭ : na II klasu narodnaje škoły / Zofija Dabrynskaja i M. Zavuścinski. — Miensk, 1943.
    Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939–1944) / Юры Туронак. ― Минск, 2002.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт "Pawet : майт № 1 г. Ліды і Лідскага павета" (Library – Гісторыя – Гісторыя Беларусі – Кнігі – Туронак Юры – Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939–1944)).
    Сайт "Электронная энцыкляпэдыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере