unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гародня, Алесь (пісьменнік ; 1899—1944)

    Месца нараджэння: г. Перм, Расія. Беларускі пісьменнік, празаік, крытык, рэдактар. Паходзіў з нямецкай сям’і, якая мела маёнткі на Пружаншчыне. У 1917 г. прыехаў з Фінляндыі ў Маскву на вучобу, дзе стаў членам мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса "Чырвоная Беларусь". Друкавацца пачаў у 1925 г. У 1930 г. арыштаваны па абвінавачанні ў нацыянал-дэмакратызме, да 1934 г. – у зняволенні; зноў арыштаваны ў 1935 г., высланы ў Самаркандскую вобласць Узбекістана; у 1942 г. прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі пазбаўлення волі; памёр у зняволенні.
    Аўтар аповесцей, апавяданняў, крытычных артыкулаў. Як крытык, стаяў на пазіцыях ваяўнічага вульгарнага сацыялагізму. Апалагет пралетарскай класавай культуры.

        Варыянтная форма імя
    Гарадзенскі, Ф. (1899—1944) (іншы псеўданім)
    Дораг, Ян (1899—1944) (іншы псеўданім)
    Падбярэзскі, А. (1899—1944) (іншы псеўданім)
    Функ, Аляксандр Эраставіч (1899—1944) (сапраўднае імя)
    Яндораг (1899—1944) (іншы псеўданім)

        Крыніцы iнфармацыі
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере