unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Клімантовіч, Юрый Львовіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; 1924—2002)

    Расійскі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар (1964). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР (1991). У 1948 г. закончыў фізічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. З 1964 г. – у МГУ: прафесар кафедры агульнай фізіки, пазней кафедры агульнай фізікі і хвалевых працэсаў (1964–1988), галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі сінергетыкі кафедры фізікі нізкіх тэмператур (1989–2002) фізічнага факультэта.
    Распрацаваў метад для апісання нераўнаважных працэсаў у цалкам іанізаванай разрэджанай плазме, на аснове якога была развіта кінетычная тэорыя неідэальнага газу і неідэальнай плазмы, а таксама плазменна-малекулярных сістэм. Распрацаваў тэорыю самаарганізацыі пры эвалюцыі адкрытых сістэм, якая можа служыць статыстычным абгрунтаваннем новага міждысцыплінарнага кірунку, які атрымаў назву "сінергетыкі". Прапанаваў новыя крытэрыі самаарганізацыі, даследаваў праблему адзінага апісання кінетычных, гідрадынамічных і рэакцыйна-дыфузійных працэсаў на аснове абагульненых кінетычных ураўненняў.

        Варыянтная форма імя
    Klimontovich, Yu. L. (1924—2003) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Климонтович, Юрий Львович (доктор физико-математических наук ; 1924—2002) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Фізіка : падручнік для 9 класа сярэдняй школы / Б. Б. Бухаўцаў, Ю. Л. Клімантовіч, Г. Я. Мякішаў. — Мінск, 1982.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 17.02.2023.
    Сайт "Летопись Московского университета". Дата звароту: 17.02.2023.
    Генеральны алфавітны каталог кніг на рускай мове Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (1725–1998). Дата звароту: 17.02.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере