unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Карабач, Аляксандр Пятровіч (сельская гаспадарка)

    Дзеяч сельскай гаспадаркі Беларусі, спецыяліст у галіне раслінаводства, агратэхнікі і аховы раслін, аграном. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). Працаваў у калгасе "Советский пограничник" Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (1960), на Гродзенскай абласной станцыі аховы раслін (1961); у 1962–1963 гг. – галоўны аграном Гродзенскага абласнога ўпраўлення па ахове раслін. З 1966 г. – у Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, быў галоўным аграномам па тэхнічных культурах, намеснікам начальніка аддзела тэхнічных культур, намеснікам начальніка глаўка, потым да 1992 г. – начальнікам глаўка раслінаводства. У 1992–1996 гг. – старшыня дзяржаўнай камісіі па даследаванні і рэгістрацыі біялагічных і хімічных сродкаў абароны раслін. Пасля выхаду на пенсію працаваў з французскімі і японскімі фірмамі. З 2001 г. – менеджар па рэгістрацыі прэпаратаў у расійскай фірме "Август", якая пабудавала завод на тэрыторыі Беларусі па выпуску хімічных сродкаў абароны раслін.

        Гл. таксама
    Коробач, Александр Петрович (сельское хозяйство) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Тона льновалакна з гектара : [зборнік артыкулаў] / пад рэдакцыяй А. П. Карабача. — Мінск, 1978.
    Сайт выдавецкага дома "СБ : Беларусь сегодня" (100 лет Минсельхозпроду: Александр Карабач – об освоении полесской целины, выращивании льна и чернобыльской катастрофе : интервью // Сельская газета). Дата звароту: 25.10.2019.
    Сайт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Дата звароту: 25.10.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере