СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Кікоін, Абрам Канстанцінавіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук, фізік ; 1914—1999) |
Месца нараджэння: г. Жагарэ, Літва. Расійскі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1940), прафесар (1982). Закончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Эксперыментальная фізіка", 1936). Працаваў асістэнтам кафедры агульнай фізікі Харкаўскага ўніверсітэта (1936–1941), старшым навуковым супрацоўнікам Украінскага фізіка-тэхнічнага інстытута (1941–1943), Інстытута фізікі металаў Уральскага філіяла АН СССР (1943–1950, 1954–1957), загадчыкам лабараторыі выпраменьванняў Інстытута фізікі металаў АН СССР (1957–1970), дацэнтам (1943–1946) і загадчыкам кафедры агульнай фізікі (1946–1952) Уральскага політэхнічнага інстытута, выкладчыкам Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963–1999).
Пазапрафесійныя інтарэсы: альпінізм (кіраўнік Свярдлоўскай абласной федэрацыі альпінізму); гісторыя рэлігіі; яўрэйская мова; яўрэйская культура.
Брат Кікоіна Ісака Канстанцінавіча, фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, акадэміка АН СССР; бацька Кікоіна Канстанціна, фізіка і пісьменніка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Тэль-Авіўскага універсітэта (Израіль).
Гл. таксама
Кикоин, Абрам Константинович (кандидат физико-математических наук, физик ; 1914—1999) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Фізіка : Асновы кінематыкі. Асновы дынамікі. Законы захавання ў механіцы. Ваганні і хвалі : падручнік для 9-га класа сярэдняй школы / І. К. Кікоін, А. К. Кікоін ; [пераклалі: В. У. Амбражэвіч і інш.]. — Мінск, 1990.
Сайт "Уральский государственный университет в биографиях".
Сайт "Википедия". Артыкул "Кикоин Исаак Константинович".
Сайт "Независимая газета".
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |