unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Таратунскі, Фёдар Сямёнавіч (кандыдат філасофскіх навук ; нар. 1922)

    Месца нараджэння: с. Флёра, Катоўскі (Падольскі) раён, Адэская вобласць, Украіна. Філосаф, рэлігіязнавец. Кандыдат філасофскіх навук (1964), дацэнт (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Рэспубліканскую партыйную школу ЦК КПБ (1950), Вышэйшую партыйную школу ЦК КПСС (1956), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964). Працаваў у пачатковай школе в. Стаўрава Адэскай вобласці (1939–1941), Пружанскім райвыканкаме (1947–1948), Брэсцкім абкаме КПБ (1950–1955), Кобрынскім райкаме КПБ (1955–1960), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадачай акадэміі (1960–1965, выкладчык кафедры філасофіі і палітэканоміі), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (з 1965, дацэнт кафедры палітэканоміі і філасофіі, у 1969–1970 – прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце).
    Працы па атэістычнай прапагандзе, сацыяльных змяненнях у сялянстве Беларусі, маральнай свабодзе і адказнасці.

        Гл. таксама
    Таратунский, Федор Семенович (кандидат философских наук ; род. 1922) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Як мы вядзём навукова-атэістычную прапаганду / Ф. С. Таратунскі. — Мінск, 1959.
    Таратунскі Фёдар Сямёнавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 25.
    Библиография диссертаций, защищенных и подготовленных в Белорусской ССР (1956—1965). — Минск, 1966.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере