СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Адамовіч, Вера Сямёнаўна (філолаг ; бібліёграф ; 1929—2014) |
Месца нараджэння: г. Крычаў Магілёўскай вобласці. Філолаг, бібліёграф. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура", 1952; аспірантура, спецыяльнасць "Руская савецкая літаратура", 1955). Працавала ў СШ № 14 г. Мінска (1951–1952, настаўнік беларускай мовы і літаратуры). У 1956–1975 і 1985–1989 – працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна (у 1956–1961 і 1962–1975 – кіравала Кніжнай палатай БССР). З 1975 – выкладчык беларускай мовы ў Мінскім інстытуце культуры. Узнагароджана значком Міністэраства культуры БССР "За отличную работу" (1961), ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры (1962, 1967), медалём "За доблестный труд" (1970).
Рэдактар дзяржаўнага бібліяграфічнага паказальніка "Летапіс друку БССР", складальнік бібліяграфічнага паказальніка "Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны" і інш.
Жонка пісьменніка Алеся Адамовіча (1927–1994).
Гл. таксама
Адамович, Вера Семеновна (филолог ; библиограф ; 1929—2014) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Асабовая справа Адамовіч Веры Сямёнаўны.
С любовью о библиотеке : история библиотеки в воспоминаниях. — Минск, 2002. (Інфармацыя на с. 60.)
Сайт газеты "Вечерний Бобруйск". Некралог.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |