unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жыркевіч, Міхаіл Іванавіч (кандыдат педагагічных навук ; 1899—1984)

    Месца нараджэння: в. Залесавічы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць. Мовазнавец. Кандыдат педагагічных навук (1944). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1951). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1927). Працаваў у Магілёўскім педагагічным інстытуце (1933–1941), Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце (1943–1969, у 1956–1967 – загадчык кафедры беларускай мовы, 1945–1947 – дэкан філалагічнага факультэта).
    Аўтар падручнікаў па беларускай мове для сямігадовай і сярэдняй школ, артыкулаў па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы, моватворчасці Я. Купалы.

        Гл. таксама
    Жиркевич, Михаил Иванович (кандидат педагогических наук ; 1899—1984) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская савецкая энцыклапедыя. [У 12 т.] Т. 4. — Мінск, 1971.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
    Міхаіл Іванавіч Жыркевіч : [некралог] / Л. М. Шакун // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1984. — № 3. — С. 64.
    Філалагічны факультэт БДУ ― 75 гадоў = The faculty of philology BSU ― 75 years = Филологический факультет БГУ ―75 лет / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск, 2014. (Інфармацыя на с. 12, 28.)
    Сайт "Библиотечная сеть Кричевского района". Дата звароту: 12.07.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере