СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Постышаў, Павел Пятровіч (1887—1939) |
Месца нараджэння: г. Іванава-Вазнясенск, Расія. Савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, партыйны прапагандыст, публіцыст. У рэвалюцыйным руху з 1901 г. Член Камуністычнай партыі з 1904 г. Партыйны псеўданім Ярмак.
Адзін з кіраўнікоў барацьбы за Савецкую ўладу ў Сібіры. З 1923 г. на партыйнай рабоце ва Украіне. У 1926–1930 гг. – член Палітбюро, сакратар ЦК КП (б) Украіны. У 1930–1933 гг. – сакратар ЦК ВКП (б), член Аргбюро ЦК. Потым зноў у 1933–1937 гг. – сакратар ЦК, член Палітбюро і Аргбюро ЦК КП (б) Украіны і з 1934 г. – сакратар Кіеўскага абкама КП (б) У. У 1937–1938 гг. – сакратар Куйбышаўскага крайкама ВКП (б). У 1934–1938 гг. – кандыдат у члены Палітбюро ЦК ВКП (б). Член Прэзідыума ЦВК СССР. Рэпрэсіраваны, у 1938 г. зняты са ўсіх пасад і арыштаваны, растраляны ў 1939 г. у Бутырскай турме. Рэабілітаваны пасмяротна (у 1956 г.).
У 1935 г. па яго ініцыятыве была адноўлена традыцыя навагодняй ёлкі.
Варыянтная форма імя
Postyšev, Pavel Petrovič (1887—1939) |
Postyshev, Pavel Petrovich (1887—1939) (англійская мова) |
Постишев, Павло Петрович (1887—1939) (украінская мова) |
Ярмак (1887—1939) (псеўданім) |
Гл. таксама
Постышев, Павел Петрович (1887—1939) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская савецкая энцыклапедыя. [У 12 т.]. Т. 8. — Мінск, 1975.
Первый биографический БЭС. — Москва ; Санкт-Петербург, 2007.
Большая советская энциклопедия. [В 30 т. Т.] 21. — Москва, 1974.
Українська радянська енциклопедія. [У 12 т.]. Т. 9. ― Київ, 1983.
Українська радянська енциклопедія. [В 16 т.]. Т. 11. ― Київ, [1963]. (Год смерці: 1940.)
Сайт «Википедия».
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |