unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Грыневіч, Клім (паэт ; 1912—1941)

    Месца нараджэння: Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці. Беларускі паэт. З сялянскай сям'і. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы-Магілеў-Рослаў (1929–1930), у 1930 г. паступіў у Рагачоўскі педтэхнікум, у 1931 г. пераехаў у Мінск. Працаваў на будаўніцтве, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газет "Рабочий" і "Сельгасрабочы", сакратаром Рэспубліканскага ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. У 1932 г. паступіў на творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. Арыштаваны (1933) і прыгавораны да двух гадоў адміністрацыйнай высылкі ў Казахстан, дзе выкладаў рускую мову і літаратуру ў сельскагаспадарчай школе. У 1935–1937 гг. – служба у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі паступіў ў Ленінградскі педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна. Памёр ад туберкулёзу.
    Аўтар зборніка паэзіі "На бераг" (1932).

        Варыянтная форма імя
    Быліна (1912—1941) (псеўданім)
    Гриневич, Клим Лазаревич (поэт ; 1912—1941) (руская мова)
    Грыневич, Клим Лазаревич (1912—1941) (руская мова)
    Грыневіч, Клім Лазаравіч (1912—1941)
    Траўкін (1912—1941) (псеўданім)
    Цюльпан (1912—1941) (псеўданім)
    Шасцёраўскі (1912—1941) (псеўданім)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1992.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Сайт «Вікіпедыя».
    Сайт «Slovo.ws».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере