unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лін, Святлана Антонаўна (мовазнаўства ; 1955—2021)

    Месца нараджэння: в. Пакалюбічы, Гомельскі раён. Беларускі філолаг, мовазнавец, выкладчык вышэйшай школы. Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны (1981; спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура"); факультэт павышэння кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (спецыяльнасць "Лацінская мова"). У 1981–1991 гг. – выкладчык беларускай і лацінскай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. З 1991 г. – на кафедры замежных моў факультэта па падрыхтоўцы спецыялістаў для замежных краін Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, у 1998–2014 гг. – загадчык кафедры.
    Навуковыя інтарэсы: праблемы медыцынскай тэрміналогіі беларускай мовы; складанне беларуска-рускага тлумачальнага слоўніка медыцынскіх тэрмінаў; лацінская мова. Аўтар метадычных дапаможнікаў па лацінскай мове для гуманітарных і медыцынскіх спецыяльнасцей.

        Гл. таксама
    Лин, Светлана Антоновна (языкознание ; 1955—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Лацінская мова : падручнік для студэнтаў філалалагічных спецыяльнасцей ВНУ / С. А. Лін. — Мінск, 1999. (1Ба173324)
    Лин Светлана Анатольевна [Антоновна!] // Путь в науку : кандидаты наук ВУЗов и НИИ Гомельщины. — Гомель, 2007. — Вып. 4. — С. 160.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 02.08.2022.
    Сайт Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (Новости, 21.04.2021: Учителя не умирают! Их души вечно будут жить... В память о Светлане Антоновне Лин). Дата смерці: 15.04.2021. Дата звароту: 02.08.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере